Вы тут

Венецыю затапіла, а для турыстаў гэта цікавыя прыгоды

Венецыя пад вадой / Reuters

Узровень вады ў Венецыі дасягнуў 187 сантыметраў. Гэта другі самы высокі ўзровень у гісторыі, рэкордны быў зафіксаваны ў 1966-м — 194 см. Прычынай надзвычайнай сітуацыі сталі працяглыя дажджы. Вада затапіла вуліцы, плошчы, падвалы і першыя паверхі дамоў. Улады былі вымушаны закрыць школы і дзіцячыя ўстановы. А вось турыстаў паводка ў Венецыі толькі радуе, інфармуе euronews.com.

Мясцовыя ўлады называюць сітуацыю драматычнай. Вядома пра дзве ахвяры стыхіі. Яны — жыхары вострава Пелестрына каля Венецыі. Адзін з іх, 78-гадовы мужчына, спрабаваў запусціць у затопленым доме электрапомпу і атрымаў удар токам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.