“Вельмі маленькія шанцы, што нехта жывы”: у Луганскай вобласці абстралялі школу

“Вельмі маленькія шанцы, што нехта жывы”: у Луганскай вобласці абстралялі школу

У Белагораўцы Луганскай вобласці пасля абстрэлу школы пад заваламі загінулі каля 60 чалавек. Пра гэта распавёў кіраўнік Луганскай вобласці Сяргей Гайдай.

Авіябомба трапіла ў школу. На жаль, яна цалкам разбурана. І зараз работнікі ДСНС будуць разбіраць завалы. Там было 60 чалавек, хаваліся ад абстрэлаў. Але школа разбурана цалкам. Вельмі маленькія шанцы, што там нехта застаўся ў жывых, — заявіў Сяргей Гайдай.

Расійскія вайскоўцы зруйнавалі будынак 7 траўня ў другой палове дня. Пасля гэтага ратавальнікі чатыры гадзіны тушылі пажар. У сховішчы школы знаходзіўся амаль увесь пасёлак — 90 чалавек. Але толькі трэцяй частцы ўдалося выратавацца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі