Вы тут

Вечаровы марш 26 кастрычніка скончыўся хапуном

Вечаровы марш 26 кастрычніка ў Мінску

Увечары 26 кастрычніка на заклік тэлеграм-каналаў жыхары Мінска паспрабавалі сабрацца на яшчэ адзін  пратэстны марш — пасля Марша пенсіянераў і студэнтаў. Але міліцыя перакрыла падыходы да Плошчы Незалежнасці, дзе хацелі стартаваць пратэстоўцы. Неўзабаве плошча была ачэпленая па перыметры.

Пратэстоўцы, якія не змаглі трапіць на Плошчу Незалежнасці, пайшлі маршам па праспекце Незалежнасці. Але на скрыжаванні праспекта і вуліцы Леніна іх разагнаў АМАП.

Прычым ГУМ, ля якога адбыўся хапун, зачыніў свае дзверы для пакупнікоў. Ці то крама неспадзявана вырашыла далучыцца да забастоўкі, абвешчанай Святланай Ціханоўскай, ці то ахоўнікі проста не захацелі, каб пратэстоўцы ратаваліся там ад сілавікоў.

Пад шалёную падтрымку кіроўцаў марш працягнуўся — пратэстоўцы вярнуліся на праспект Незалежнасці невялікімі групамі, а ў руках трымалі ліхтарыкі. Але сілавікі працягнулі перашкаджаць ім. Яны перакрылі ходнікі ў раёне Кастрычніцкай плошчы і ў раёне цырка. Адбыліся "кропкавыя затрыманні".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.