Вечар будзе ветраны: сіноптыкі папярэдзілі пра навальніцу і моцныя залевы
![У Гідраметцэнтры папярэдзілі пра памаранцавы ровень небяспекі /pixabay](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/water-815271_1280.jpg.webp?itok=JO4w2kIF)
У Гідраметцэнтры папярэдзілі пра памаранцавы ровень небяспекі /pixabay
Навальніцы і моцныя залевы прагназуюць сіноптыкі гэтым вечарам у паўднёва-ўсходняй частцы Беларусі.
Гідраметцэнтр абвясціў для гэтага рэгіёна памаранцавы узровень небяспекі.
“Сёння, 1 ліпеня (субота), у перыяд з 16 ч да 22 ч па паўднёва-ўсходняй палове чакаюцца навальніцы, пры навальніцах месцамі моцныя залевы і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с”, — расказалі сіноптыкі.
У сталіцы таксама будзе ветрана. Мінчукоў чакае навальніца, месцамі па горадзе магчыма шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.