"Вашынгтонскі стралок" апынуўся рэзервістам Ваенна-марскіх сіл

Раней Алексіс служыў у ВМС ЗША, а апошнім часам працаваў у IT-кампаніі, перадае ВВС.





Нагадаем, што 16 верасня ў Адміралцействе недалёка ад цэнтра Вашынгтона быў адкрыты агонь са стралковай зброі, у выніку чаго загінулі 12 чалавек. Усе яны былі грамадзянскімі асобамі. Страляніна ішла ў сталовай і калідоры будынка, які круглыя суткі знаходзіцца пад узмоцненай аховай.





Пакуль не вядома, як Алексісу ўдалося прайсці са зброяй на добра ахоўваны вайсковы аб'ект. Матывы яго дзеянняў высвятляюцца. Паводле газеты Washington Post, Алексіс выконваў кантрактныя працы для ВМС і ў яго быў пропуск на тэрыторыю Адміралцейства.





Амерыканскія ўлады лічаць, што стралкоў магло быць два, і ў Вашынгтоне працягваецца аперацыя па пошуку другога падазраванага.





Прэзідэнт Абама загадаў прыспусціць дзяржаўныя сцягі на Белым доме і Капітоліі ў памяць пра ахвяраў бойні.





Раней паліцыя заяўляла, што шукае яшчэ двух людзей, апранутых у вайсковую форму. Аднак потым было абвешчана, што вядзецца пошук аднаго падазраванага. Паліцыя апісвае яго як чарнаскурага мужчыну 40-50 гадоў. Сведкі стральбы ў Адміралцействе кажуць, што ён быў апрануты ў камуфляжную форму і ўзброены вінтоўкай ці стрэльбай.







Фота —  ФБР ЗША