Вы тут

Варатар “Дынама-Мінск” Юнас Энрат паправіўся пасля траўмы

Юнас Энрат узнавіўся пасля траўмы / t.me/hcdinamoby

Шведскі галкіпер “Дынама-Мінск” Юнас Энрат вярнуўся на лёд пасля траўмы. Чакаецца, што ён будзе абараняць вароты мінскай каманды ўжо ў чацвер — у хатнім матчы з “Тарпеда” з Ніжняга Ноўгарада.

“Зараз я адчуваю сябе добра і гатовы да гульні! Вельмі важна адчуваць падтрымку трыбун у хатніх матчах, нашы заўзятары дакладна дадаюць нам упэўненасці ў сваіх сілах. Спадзяюся, у чацвер на трыбунах будзе шмат гледачоў!” — распавёў галкіпер пасля чатырохгадзіннай трэніроўкі, якую “Дынама” правяло 15 кастрычніка.

Праз траўму Энрат не паехаў з камандай на апошнюю выязную серыю з трох гульняў. Не змог на яе паехаць і другі брамнік “Дынама” Аляксандр Асіпкоў. Так “зубры” засталіся без двух асноўных галкіпераў. У выніку абараняць вароты каманды выйшлі Міхаіл Карнавухаў з глыбокага запасу і Мікіта Талапіла, які ўвогуле ніколі да таго не гуляў у КХЛ.