Каладзінская і Курачкіна сталі чэмпіёнкамі Еўропы па вольнай барацьбе
![Ванэса Каладзінская](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-02/vka.jpg.webp?itok=4K1othaH)
Ванэса Каладзінская / t.me/mst_gov_by/
Ванэса Каладзінская стала чэмпіёнкай Еўропы па вольнай барацьбе. Кантынентальнае першынство праходзіць у Бухарэсце. Беларусы ў ім удзельнічаюць у нейтральным статусе.
У фінале вагавой катэгорыі да 53 кілаграмаў Каладзінская атрымала перамогу над Эмай Малгрэм са Швецыі — 10:2. Яна ўжо мела ліцэнзію на Алімпійскія гульні ў Парыжы.
Ванэса Каладзінская стала трохразовай чэмпіёнкай Еўропы. Раней яна перамагала ў 2017 і 2020 гадах.
Ірына Курачкіна ў вагавой катэгорыі да 57 кілаграмаў перамагла ў фінале прадстаўніцу Балгарыі Эвеліну Ніколаву — 7:2. Курачкіна таксама трохразовая чэмпіёнка Еўропы (раней заваёўвала золата ў 2018 і 2021 гадах).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.