Вы тут

Валейбалісты Беларусі ўсухую абыгралі чарнагорцаў на чэмпіянаце Еўропы

Валейбольны мяч / Ілюстрацыйны фотаздымак

Мужчынская зборная Беларусі па валейболе перамагла каманду Чарнагорыі падчас групавога этапу чэмпіянату Еўропы, паведамляе "Інтэрфакс-Захад".

Паядынак завяршыўся з лікам 3:0 (25:23, 25:21, 25:12) на карысць нацыянальнай зборнай.

Усе тры партыі засталіся за падапечнымі Віктара Бекшы. Спачатку барацьба паміж камандамі была ўпартай і досыць роўнай, але ў трэцім сэце беларусы змаглі выйсці наперад са значным адрывам.

Самым выніковым гульцом матчу з беларускага боку стаў Радыён Міскевіч, які набраў 15 ачкоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.