Валерый Цапкала: народ жа мусіць калі-небудзь прачнуцца. Чаму не цяпер?

Валерый Цапкала / Еўрарадыё
Валерый Цапкала / Еўрарадыё

— Незалежнасць — зыходны пункт любых нашых перамоў на міжнароднай арэне, — падкрэслівае дыпламат, былы паплечнік Аляксандра Лукашэнкі, стваральнік Парка высокіх тэхналогій Валерый Цапкала, адказваючы на пытанне Еўрарадыё пра "здачу" краіны Расіі. У праграме "Кандыdating" палітык распавядае, што ніколі не называе чалавека на "ты". Стаўшы прэзідэнтам ён збіраецца пакінуць сабе толькі адну з 18 рэзідэнцый Лукашэнкі, развіць у Беларусі сярэдні клас, а беларусаў зрабіць акцыянерамі нацыянальных актываў.

Зямля для беларуса

— Калі людзі хочуць дамагчыся сур'ёзных мэтаў, яны часта ахвяруюць значна большым, чым сваім домам [каб удзельнічаць у выбарах, сям'я Цапкалы прадала дом — Еўрарадыё]. Дом — усяго толькі маёмасць, на якую я асаблівай увагі ніколі не звяртаў. Гэтак жа, як і на адзенне: мяне часта крытыкуюць за занадта дэмакратычны стыль.

Я хачу, як гэта некалі было яшчэ ў Вялікім княстве Літоўскім, каб беларус меў права бясплатна атрымаць участак зямлі, каб збудаваць там дом ці весці фермерскую гаспадарку. Мы ўвялі свой дом у эксплуатацыю праз два гады пасля таго, як я сыйшоў з ПВТ. І гэта сапраўды фантастычнае пачуццё, калі ты можаш хадзіць па сваім участку, выйсці ў двор і пагуляць з дзецьмі ў футбол...
 

Пра ідэальную дзяржаву

— Я хачу зрабіць нашу дзяржаўную сістэму кампактнай і эфектыўнай. Зрабіць так, каб чалавек як мага менш сутыкаўся з дзяржавай. Каб не людзі былі нешта вінныя краіне, а каб дзяржава была арыентаваная на тое, каб рабіць жыццё людзей і бізнеса зручным і камфортным. І каб сюды прыходзіў замежны бізнес. Такой павінная быць асноўная функцыя дзяржавы. І на самай справе яе перайначыць вельмі-вельмі проста.

Валерий Цепкало: когда-то же народ должен проснуться. Почему не сейчас?
Новае супраць старога / Еўрарадыё

Захацець прачнуцца ў зусім іншай краіне

— Сённяшняя карціна не падобная на тое, што было 5, а тым больш за 10 гадоў таму. У нас паднялася грамадзянская супольнасць, а дзякуючы сацыяльным сеткам кожны чалавек можа крэатывіць і быць крыніцай інфармацыі. Свет сапраўды змяніўся.

Я іду ў палітычны працэс, добра сабе ўяўляючы, у якой краіне жыву. Але я веру ў сталасць беларускай грамадзянскай супольнасці. Веру ў тое, што ў нейкі момант і нашы настаўнікі, і дактары, і прадстаўнікі іншых прафесій — усё раптам могуць захацець прачнуцца ў зусім іншай краіне. Чаму менавіта на гэтых выбарах павінна прачнуцца свядомасць? Ну некалі ж гэта павінна адбыцца.
 

Там, дзе вядзецца пра дасягненні, узнікае балота

— Развіццё — гэта заўсёды рознасць патэнцыялаў, заўсёды нейкае напружанне. Іскра можа праскочыць толькі ў руху, калі няма аднолькавасці і раўнамернасці. А там, дзе ўсё роўненька і акуратненька, ёсць стабільнасць, але няма развіцця. Там, дзе стаялая вада, няма дэмакратычнага руху, спрэчак, абмеркаванняў, дыскусій, дэбатаў. Там, дзе вядзецца пра дасягненні, узнікае балота.

Вядома, у балоце — свая экасістэма. Яно мае права на існаванне. Але я ўсё ж такі спадзяюся, што Беларусь ператварыцца ў бурную раку з чыстай вадой, са свежым паветрам, а не будзе краінай з затхлым паветрам стабільнасці і стаячым балотам адсутнасці пераменаў.
 

"Не" люстрацыі

Аб інтэграцыі з Расіяй

— Дамова аб стварэнні саюзнай дзяржавы ніколі не працавала ў дачыненні да палітычнай часткі інтэграцыі. Працавала ў эканамічнай: фактычна Расія датавала Беларусь. І датавала яна ў тым ліку і тое, што ў нас не праводзіліся рэформы — тое, што мы зараз знаходзімся ў стане эканамічнай адсталасці. Але ў дамове аб стварэнні саюзнай дзяржавы ёсць добрыя рэчы, і іх трэба абавязкова пакінуць — гэта права для расіян і беларусаў свабодна працаўладкоўвацца ў краінах адно аднаго, права на атрыманьне адукацыі, права атрымліваць медычнскую дапамогу і многае іншае. Гэтыя правы робяць жыццё людзей больш зручнам і дазваляюць нам адчуваць сябе братамі.
 

Чый Крым?

— Калі б я лічыў, што ад голасу Беларусі ў гэтым пытанні залежыць хаця б адна тысячная адсотка, я б сфармуляваў сваё стаўленне да таго, што адбылося 5 гадоў таму. Але ў сувязі з тым, што ніякага ўплыву Беларусь аказаць не можа, не думаю, што мы наогул павінны факусавацца на гэтай праблеме.
 

Бела-чырвона-белы сцяг побач з чырвона-зялёным

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі