Вакаліст Kaiser Chiefs стаміўся ад жанчын

Вакаліст Kaiser Chiefs Рыкі Уілсан прызнаўся журналістам, што за некалькі год бесперапыннага гастралявання паспеў стаміцца ад увагі жанчын. Ён дадаў, што з гэтага часу спыняе ўсе спробы групіз увайсці з ім у
"шчыльны кантакт".
Паводле словаў 29-гадовага выканаўцы, ён далёка не
прыхільнік манаскага жыцця, але ён так выкладаецца падчас канцэртаў,
што на начныя прыгоды ў яго проста не застаецца сіл.
"Гэта выдатна -
штораз прачынацца і бачыць побач з сабой выдатную лэдзі, імя якой ты
нават не ведаеш".
Нагадваю, што зараз Kaiser Chiefs завяршаюць апошнюю
частку свайго гадавога гастрольнага забегу ў падтрымку выдадзенага ў
лютым гэтага года альбому "Your Truly Angry Mob". Апошні выступ тура
адбудзецца 16 снежня ў Брайтане.
А ўвесну наступнага года каманда ізноў
адправіцца ў дарогу.
Фота: www.bbc.co.uk