Вакаліст Depeche Mode выпусціў сольны альбом

Новая сольная кружэлка вакаліста Depeche Mode Дэвіда Гаана (David Gahan) паступіць у продаж 23 кастычніка 2007 года, паведамляе NME.
Гаан з’яўляецца ўдзельнікам Depeche Mode з моманта заснавання гурта ў 1980 годзе. Дэбютная сольная кружэлка выканаўцы з’явілася толькі ў 2003 годзе; плытка атрымала назву Paper Monsters.

Новы альбом атрымаў назву Hourglass ("Пясочны гадзіннік"). Гаан з’яўляецца аўтарам усіх дзесяці сабраных на плытцы трэкаў. Мікшаваць альбом музыку дапамог Тоні Хофер, які раней супрацоўнічаў з Бэкам і Air.

“Магчыма, уся справа ў тым, што я старэю. Я больш не магу напівацца ў дым штовечар. Мне падаецца, я прамарнаваў шмат часу”, -- сказаў Гаан, калі тлумачыў назву альбому.

Kingdom, першы сінгл з новай кружэлкі, пачне транслявацца радыёстанцыямі 27 жніўня 2007 года, паведамляе Lenta.Ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі