Вакацыі ў Мінску, Віцебску, Магілёве і іншых гарадах зноў працягнулі

Школьныя вакацыі ў Мінску, Віцебску, Оршы і Наваполацку працягнулі да 11 лістапада, а ў Магілёве і Бабруйску вучні будуць адпачываць як мінімум да 14 лістапада. Рашэнне аб пачатку школьных заняткаў будзе прымацца зыходзячы з развіцця сітуацыі.

Як паведаміў старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Дзмітрый Піневіч падчас анлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі, з 19 кастрычніка ў Мінску перахварэлі больш за 100 тысяч мінчан, а за апошнія тры дні — 48 тысяч.

Паводле яго слоў, "цяперашняя эпідэмія нехарактэрная", паколькі "толькі 30% хворых — дзеці". У мінулыя гады 50% хворых, як правіла, былі ва ўзросце да 18 гадоў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі