Вы тут

Вагончык з золатам знік пасля прарыву дамбы пад Краснаярскам

Прарыў дамбы пад Краснаярскам / Reuters

Пасля прарыву дамбы пад Краснаярскам (Расія) напорам вады знесла вагончык вахтавікоў, у якім захоўвалася золата, перадае РІА "Новости".

Колькі золата захоўвалася ў вагончыку, невядома. Цяпер вядзецца пошук каштоўных металаў. 

Здарэнне адбылося ў суботу, 19 кастрычніка каля пасёлка Шчацінкіна ў Краснаярскім краі. На рацэ Сейба прарвалася дамба тэхналагічнага вадаёма золаташукальнікаў. Было знішчана пяць плацін, усе яны ўзведзеныя незаконна. У працоўным пасёлку затапіла два часовыя інтэрнаты. 15 чалавек загінулі , пяцёра прапалі без вестак, яшчэ 27 атрымалі раненні. 

Паведамляецца, што золаташукальніцка арцель належыць холдынгу "Сібзолата", але нідзе не зарэгістраваная. Горны майстар, які адказваў за арганізацыю і правядзенне работ на месцы, не мае спецыяльнай адукацыі. Кіраўнік участка ведаў пра небяспеку пабудовы рабочага пасёлка ў зоне паводкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.