Вагнераўцы-кантрактнікі з Беларусі вярнуліся ва Украіну — УСУ

Вагнераўцы ў Беларусі / "Ваяр"
Пра гэта заявіў прадстаўнік Усходняй групоўкі войскаў УСУ Ілля Яўлаш.
Былыя найміты ПВК "Вагнер", якія былі ў Беларусі, пасля падпісання кантрактаў з Мінабароны РФ былі перакінутыя на фронт ва Украіне. Пра гэта ў каментары "Украінскай праўдзе" заявіў прадстаўнік Усходняй групоўкі войскаў УСУ Ілля Яўлаш.
"Яны ўдзельнічаюць у баявых дзеяннях. У прыватнасці, яны паступаюць з тэрыторыі Беларусі, дзе былі іх лагеры. Цяпер іх расфармоўваюць. Гэтыя вайскоўцы паступаюць у розныя падраздзяленні: частка з іх адпраўляецца ў Афрыку, некаторыя перападпісваюць кантракты з Мінабароны ВС РФ і ўдзельнічаюць на розных пасадах, у прыватнасці, на інструктарскіх. Некаторыя ідуць у звычайныя баявыя падраздзяленні", — кажа Яўлаш.
На яго думку, пасля гібелі Яўгена Прыгожына вагнераўцы не нясуць такой пагрозы як, напрыклад, год таму.
Прадстаўнік дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка ацэньвае колькасць вагнераўцаў, якія засталіся ў Беларусі, прыкладна ў 500 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.