Ваенная імпатэнцыя як вынік "русіфікацыі" войска — стрым з Бульбай
Сяргей Бульба / Еўрарадыё
Поспехі ўкраінскай арміі па вызваленні сваіх тэрыторый ад расійскіх акупантаў прывялі да пачатку масавай мабілізацыі ў Расіі і аднаўлення спрэчак наконт будучага ўдзелу ў расійскай агрэсіі беларускага войска. Паводле розных крыніц, лукашэнкаўскі рэжым як мінімум пагадзіўся чарговы раз прыняць на сваёй тэрыторыі расійскае войска. Чытай — новую групоўку для чарговага ўварвання ва Украіну з тэрыторыі нашай краіны.
Ці адпавядаюць рэчаіснасці словы Лукашэнкі пра тое, што беларускае войска фактычна з’яўляецца часткай войска расійскага як войска сябра Саюзнай дзяржавы? Што засталося ад ваеннай незалежнасці Беларусі і чаму расійскія вайскоўцы пачуваюцца на беларускай зямлі як дома? Ці магчымае стварэнне нацыянальна-вызваленчага руху і якую ролю ў гэтым працэсе можа адыграць цяперашняе беларускае войска? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае заснавальнік патрыятычнай арганізацыі “Белы легіён”, палітычны актывіст Сяргей Бульба (Чыслаў).