Вы тут

Вадалажская: сёння беларусы — ідэалісты, і гэта нас рухае наперад

Таццяна Вадалажская / Еўрарадыё

17 траўня ў эфіры Еўрарадыё — метадолаг і сацыёлаг, кандыдат сацыялагічных навук, экспертка Агенцтва гуманітарных тэхналогій, праграмная каардынатарка Лятучага ўніверсітэта Таццяна Вадалажская.

Разуменне таго, што мы — адзін народ, што “Мы — ёсць!”, стала нашай нацыянальнай ідэяй. Але мець толькі нацыянальную ідэю недастаткова. Бо зменлівы час і рух наперад вымагаюць мець нацыянальную павестку, адпаведную патрабаванням часу. І сёння наша нацыянальная павестка — маральнасць. Сёння мы ўяўляем сябе ідэалістамі ў добрым сэнсе гэтага слова. Грамадствам, для якога ідэалы і каштоўнасці выходзяць на першы план. І гэты ідэалізм — тое, што рухае нас наперад, перакананая Таццяна Вадалажская.

Пра тое, ці патрэбная ўвогуле нам сёння нацыянальная ідэя, чым нацыянальная ідэя адрозніваецца ад нацыянальнай павесткі і чаму так важна заставацца ідэалістамі нягледзячы ні на што, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Таццянай Вадалажскай.

Набыць кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" (PDF) можна тут

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.

Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць штотыдзень у панядзелак і чацвер у 14:00.

Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".

Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут: Нацыянальная ідэя

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.