Вада ў кватэрах без лічыльнікаў з 1 траўня будзе каштаваць у 2,5 раза даражэй

Ад 1 траўня бягучага года беларусы, якія не паставілі лічыльнікі вады, будуць плаціць за паслугі водазабеспячэння і каналізацыі па поўных тарыфах. Як адзначае Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, для іх вада будзе каштаваць амаль у 2,5 раза даражэй, чым у кватэрах, абсталяваных лічыльнікамі. Па стане на 23 красавіка лічыльнікі не былі ўсталяваныя яшчэ ў 4% усяго жылога фонду Беларусі. Агулам такімі прыборамі абсталяваныя 2 млн 461 тыс. кватэраў. У тым ліку ў бягучым годзе лічыльнікі ўсталяваныя ў 45 тысячах кватэраў.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі