Ва ўніверсаме "Цэнтральны" страйку не было, але плануюцца змены

Гаварылася, што супрацоўнікаў не задавальняе ўзровень заробкаў, якія зменшыліся пасля прыходу новага ўласніка. Апроч таго, ужо больш за месяц у Мінску пераказваюць чуткі, што замест універсама адкрыецца казіно і рэстаран. 

Сустрэча незадаволеных работнікаў "Цэнтральнага" з прадстаўніком новага гаспадара пачалася сёння а 8.30, піша nn.by. Як высветлілася, страйк усур’ёз ніхто не разглядаў, а 9-й універсам пачаў працу па звыклым графіку. Пасля сустрэчы з калектывам прадстаўнік новага гаспадара адказаў на пытанні журналістаў. Называць сваё імя, а таксама імя ўласніка ён не стаў.

Супрацоўнікі скардзіліся, што ў апошнія месяцы іх заробкі ўпалі на 15-25%. У сярэднім кожны стаў зарабляць на 1 мільён рублёў менш. Прадстаўнік уласніка патлумачыў гэта сезонным зніжэннем прыбыткаў – у ліпені і жніўні крама заўжды мае менш пакупнікоў. Акрамя таго, змянілася і сістэма налічэння бонусаў. Рраней усе работнікі ўніверсама незалежна ад аб’ёму і якасці выкананай працы атрымлівалі фіксаваную прэмію. Цяпер кампанія пераходзіць на індывідуальную сістэму налічэння грошай. Паўстала пытанне і пра раздзьмуты штат — у "Цэнтральным" цяпер працуе больш за 500 чалавек. 

Універсам чакаюць перамены, аднак не кардынальныя. Напрыклад, будуць пашырацца гандлёвыя плошчы, з цягам часу будзе заменена асвятленне. Казіно і рэстаран на месцы крамы не з'явяцца. А вось ад п’яных наведвальнікаў каля барнай стойкі плануюць пазбавіцца. Альбо алкаголь стане даражэйшым, або яго продаж цалкам перанясуць у гандлёвую залу. 

Фота — tak.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі