Канец тыдня будзе ў Беларусі пераважна без ападкаў

Лета, ілюстрацыйнае фота

Лета, ілюстрацыйнае фота / pixabay

У пятніцу, 14 жніўня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку месцамі будзе згушчацца слабы туман. Вецер чакаецца заходні, паўночна-заходні, уначы — слабы, удзень — умераны.

Тэрмометры ўначы пакажуць 5-10 вышэй за нуль, месцамі будзе не ніжэй +11...+13 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да 20-26 градусаў цяпла.

У суботу, 15 жніўня, істотных ападкаў не чакаецца. Уначы і зранку месцамі згусціцца слабы туман. Вецер прагназуецца няўстойлівы слабы да ўмеранага. Тэрмометры ўначы пакажуць 8-15 градусаў цяпла, месцамі паветра астудзіцца да 5-7 градусаў вышэй за нуль. Удзень чакаецца ад +23 градусаў па паўночным усходзе да +30 па паўднёвым захадзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.