Ва Украіну з Расіі праз Беларусь вярнуліся 11 вывезеных дзяцей
![Ва Украіну вярнуліся 11 вывезеных дзяцей](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-02/ukr-2002-1.jpg.webp?itok=jNPqV9RE)
Ва Украіну вярнуліся 11 вывезеных дзяцей / тг-канал Андрэя Ермака
Ва Украіну 20 лютага вярнуліся 11 дзяцей, якіх вывезлі ў Расію і на акупаваныя рэгіёны краіны, паведамляе кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак у сваім тг-канале.
Як раней распавядала Еўрарадыё, вяртанне дзяцей адбылося пры садзейнічанні Катара. Ва Украіну дзяцей вярталі праз Беларусь.
Гаворка ідзе пра дзяцей ва ўзросце ад 2 да 16 гадоў.
Дарэчы, 17 сакавіка 2023 года Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў міжнародныя ордары на арышт прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і ўпаўнаважанай па правах дзіцяці Марыі Львовай-Бяловай. Іх вінавацяць у незаконнай дэпартацыі дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны на тэрыторыю Расіі.
Прыканцы ліпеня 2023 года Львова-Бялова казала, што з пачатку вайны з Украіны ў Расію былі вывезеныя 700 тысяч дзяцей.
![Ва Украіну з Расіі праз Беларусь вярнуліся 11 вывезеных дзяцей](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/ukr-2002-2.jpg.webp?itok=R9Pd7bBq)
![Ва Украіну з Расіі праз Беларусь вярнуліся 11 вывезеных дзяцей](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/ukr-2002-3.jpg.webp?itok=TmW7im7o)
![Ва Украіну з Расіі праз Беларусь вярнуліся 11 вывезеных дзяцей](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/ukr-2002-4.jpg.webp?itok=X7jZ_CkL)
![Ва Украіну з Расіі праз Беларусь вярнуліся 11 вывезеных дзяцей](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/ukr-2002-5.jpg.webp?itok=2HGx2wez)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.