Ва Украіну вярнулі падлетка, якога вайсковец-здраднік вывез у Беларусь

Улады Украіны вярнулі хлопца з Беларусі / Ілюстрацыйнае фота Reuters
Улады Украіны вярнулі хлопца з Беларусі / Ілюстрацыйнае фота Reuters

Ва Украіну вярнулі падлетка, якога вайсковец-здраднік вывез у Беларусь. Пра гэта паведамляе Офіс Генпракурора Украіны.

Згаданы вайсковец праходзіў службу ў Севастопалі. У 2014-м ён перайшоў на бок ворага — Расіі. У лютым 2022-га здраднік удзельнічаў у агрэсіі РФ супраць Украіны. Ён быў сярод акупантаў, якія занялі вёску Хочава Вышгародскага раёна Кіеўскай вобласці. У сакавіку ён з трыма расійскімі вайскоўцамі затрымаў двух мясцовых жыхароў. Пад пагрозамі катаванняў і забойства іх вывезлі ў Беларусь. Аднаго з украінцаў адправілі ў Расію, а падлетка змясцілі ў дзіцячы дом у Мазыры.

Пасля таго, як хлопца вярнулі на радзіму, вайскоўцу-здрадніку паведамілі аб падазрэнні ў дзяржаўнай здрадзе і парушэнні законаў, звычаяў вайны. Дасудовае расследаванне праводзіць Нацыянальная паліцыя Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі