Вы тут

Ва Украіну не пусцілі трох беларусаў, прышчэпленых “Спутником”

Беларусаў, прышчэпленых "Спутником", не пусцілі ва Украіну / dpsu.gov.ua

Трох беларусаў, прышчэпленых вакцынай “Спутник V”, не пусцілі ва Украіну, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнай памежнай службы Украіны.

Здарэнне адбылося ўвечары 26 жніўня. Беларусы прыбылі ў пункт “Сенькіўка” і паказалі сертыфікаты поўнай вакцынацыі супраць COVID-19.

Украінскія памежнікі звярнулі ўвагу, што “Спутник” беларускай вытворчасці — гэта вакцына, не прызнаная СААЗ. Таму беларусам адмовілі ва ўездзе ва Украіну. Пасля гэтага адзін з беларусаў прапанаваў памежнікам 50 долараў.

Цяпер Нацпаліцыя Украіны разбіраецца са спробай подкупу. Грошы канфіскаваныя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.