Ва ўкраінскім парламенце створана памаранчавая кааліцыя

Ва ўкраінскім парламенце паўстала памаранчавая кааліцыя, якая складаецца з празаходніх Блоку Юліі Цімашэнкі і Нашай Украіны – Народнай Самаабароны.  За стварэнне кааліцыі прагаласавала 228 дэпутатаў пры агульнай лічбе парламентарыяў 450 чалавек. Галоўнай перашкодай да стварэння кааліцыі была нязгода прадстаўнікоў НУ-НС, у тым ліку кіраўніка канцылярыі прэзідэнта Віктара Балогі ды сакратара Рады бяспекі і абароны Івана Плюшча.

Паводле аналітыкаў, палітыкаў непакоіць выбар Юліі Цімашэнкі на пасаду прэм'ера і яе магчымая канкурэнцыя для Віктара Юшчанкі ў наступных прэзідэнцкіх выбарах.

УНІАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі