Ва Украіне злавілі беларускіх кантрабандыстаў з 1,5 тоны цяляціны

Правапарушальнікі ехалі на двух аўтамабілях у бок мяжы з Беларуссю. Выявілі іх паміж украінскай вёскай Пулемец і беларускай Тамашоўкай.



Украінскі памежны атрад дагнаў аўтамабілі маркі "Фольксваген" недалёка ад мяжы, паведамляюць украінскія СМІ.



Выявілася, што мужчыны везлі ў іншамарках 35 цялячых тушаў агульнай вагой 1,5 тоны.



Кантрабандыстаў затрымалі і склалі акт аб адміністратыўным правапарушэнні.

Фота — vidomosti-ua.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі