Ва Украіне затрымалі беларуску з базы Інтэрпола

Ва Украіне затрымалі беларуску з базы Інтэрпола

27 студзеня на ўкраінскай мяжы ў пункце пропуску "Новыя Ярылавічы" затрымалі 34-гадовую грамадзянку Беларусі. Паўгода таму яны была абвешчаная ў міжнародны вышук па лініі Інтэрпола. Цяпер вырашаецца пытанне пра экстрадыцыю беларускі з Украіны на радзіму, піша tut.by.

Афіцыйны прадстаўнік Генправкуратуры Дзмітрый Брылёў распавёў. што ў траўні 2016 года жыхарка Гомеля набыла для сябе не менш за 1,3 грама марыхуаны. На наступны дзень яе затрымалі праваахоўнікі. На жанчыну пачалі крымінальную справу за незаконны абарот наркатычных сродкаў. Крымінальную справу накіравалі ў суд, але абвінавачаная збегла. 1 жніўня 2017 года яе абвясцілі ў міжнародны вышук.

Цяпер украінскія праваахоўныя органы правяраюць, ці ёсць перспектыва выдачы жанчыны. Рэч у тым, што за адно і тое ж дзеянне ў розных краінах прадугледжваюцца розныя пакаранні. Напрыклад, у Беларусі за правапарушэнне чалавеку можа пагражаць крымінальная адказнасць, а ў суседняй краіне — толькі адміністрацыйная. У такім разе краіна, якая затрымала чалавека, павінна адмовіць у яго выдачы.

На радзіме жанчыне пагражае да пяці гадоў абмежавання волі або ад двух да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі