Ва Украіне забілі падпалкоўніка са спецпалка імя Кадырава

Ва Украіне забілі падпалкоўніка са спецпалка імя Кадырава

Ва Украіне забілі Заура Дзімаева, падпалкоўніка са спецпалка імя Ахмада Кадырава. Як паведамляе Telegram-канал Baza, здарылася гэта ўдзень 31 траўня падчас баёў за Камышаваху (населены пункт каля Папаснай у Луганскай вобласці).

Аўтамабіль, на якім ехалі байцы спецпалка, трапіў пад украінскі артабстрэл. Двое супрацоўнікаў чачэнскай паліцыі загінулі, яшчэ чацвёра параненыя. Дзімаеў быў намеснікам камандзіра 4-га батальёна спецпалка. Разам з ім загінуў кіроўца.

Агульныя страты чачэнскіх падраздзяленняў ва Украіне не агучваюцца. Рамзан Кадыраў паведамляе толькі пра "поспехі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі