Вы тут

Ва Украіне асудзілі беларуса, які адмаўляў агрэсію Расіі

Пасля расійскага абстрэлу / Telegram

Ва Украіне асудзілі беларуса, які адмаўляў агрэсію Расіі і апраўдваў расійскіх акупантаў. Мужчына атрымаў тры гады пазбаўлення волі з выпрабавальным тэрмінам на два гады. Такі прысуд стаў магчымы, дзякуючы таму, што ён раскаяўся і прызнаў сваю віну.

Беларус — ваенны пенсіянер з вышэйшай вайсковай адукацыяй. Ён працяглы час жыў у Ровенскай вобласці ў Зарэчным недалёка ад мяжы з Беларуссю. Пра яго крымінальную справу стала вядома ў траўні 2022-га. СБУ заявіла, што мужчына публічна адмаўляў датычнасць расійскіх вайскоўцаў да абстрэлаў украінскіх гарадоў. Было праведзена расследаванне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.