Вы тут

Жыхароў Ровеншчыны заклікаюць з-за магчымых правакацый не ісці ў РБ па ягады

Беларускія памежнікі на мяжы / vk.com/gpkgovby

Жыхароў Ровеншчыны заклікаюць не паддавацца на правакацыі і не ісці ў Беларусь па ягады і грыбы. Раней улады Беларусі ў аднабаковым парадку дазволілі ўкраінцам з памежных раёнаў з 1 ліпеня прыходзіць у беларускія лясы (Украіна пра гэта не прасіла).

Кіраўнік Ровенскай ваеннай адміністрацыі Віталь Коваль заявіў, што, "збіраючы ягады, не трэба пераходзіць беларускую мяжу". І нагадаў, што з украінскага боку яна закрытая.

"Пастаўцеся да гэтага свядома і адказна, цытуе словы Коваля rivnepost.rv.ua. — Давайце збіраць ягады ў нашых родных палескіх лясах!".

Улады Ровеншчыны называюць рашэнне ўладаў Беларусі "правакацыяй". Папярэджваюць, што на тым баку мяжы ўкраінцаў могуць затрымаць, выставіць "надуманыя абвінавачванні" і выкарыстоўваць у якасці закладнікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.