У Беларусі растуць продажы новых аўто

Лідарам продажаў застаецца Geely

Лідарам продажаў застаецца Geely

З прыходам новых брэндаў продажы аўто ў Беларусі пачалі расці. Так, у гэтым верасні было прададзена 2058 легкавых аўтамабіляў. Гэта ў пяць разоў больш, чым у верасні год таму. Пра гэта распавялі ў Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі.

Але ў параўнанні са жніўнем рост не выглядае такім ужо вялікім. У верасні дылеры прадалі толькі на 39 аўтамабіляў больш, чым месяцам раней. Па выніках дзевяці месяцаў 2023 года беларускі аўтарынак вырас на 13,2% у параўнанні з аналагічным перыядам 2022-га. Лідарам застаецца Geely. У верасні на долю гэтай маркі прыйшлося каля 70% продажаў, або 1365 аўтамабіляў.

"Усё гэта кажа пра тое, што сітуацыя на аўтамабільным рынку стабілізуецца, і пасля некалькіх гадоў імклівага падзення продажы новых легкавых аўтамабіляў могуць пачаць паступова расці", – пракаментаваў вынікі верасня член праўлення БАА Аляксандр Стэльмах. Паводле яго слоў, росту аўтамабільнага рынку спрыяе з'яўленне новых аўтамабільных брэндаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі