У 2023 годзе ў Беларусі сур'ёзна падаражэюць цыгарэты і моцны алкаголь

Алкаголь у Беларусі

У 2023 годзе ў Беларусі сур'ёзна падаражэюць цыгарэты і моцныя алкагольныя напоі. Пра значнае падвышэнне ставак акцызаў на гэтую прадукцыю сказана ў апублікаваным Міністэрствам фінансаў "Бюджэце Рэспублікі Беларусь для грамадзян на 2023 год".

Павышэнне ставак акцызаў на цыгарэты I цэнавай групе плануецца ў 2,2 раза, па II цэнавай групе — на 60,9%, на стыкі — на 86%. Доля ўскосных падаткаў (у іх уваходзяць акцыз і ПДВ) у рознічным кошце пачка цыгарэт у Беларусі ў 2022 годзе дасягала 70%.

Стаўкі акцызаў на іншыя тытунёвыя вырабы (тытунь трубачны, курыльны, для кальяна, цыгары, цыгарылы) вырастуць на 13,1 — 21,3%. Акрамя таго, запланавана павышэнне ставак акцызаў на вадкасці для электронных сістэм курэння ў 5,1 раза.

Акцызы на моцныя алкагольныя напоі вырастуць на 31,1%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.