Узровень вады ў Нёмане знізіўся да небяспечнай адзнакі

Паводле гідролагаў, калі спякотнае надвор’е будзе трымацца і далей, то Нёман працягне высыхаць. Для суднаходных участкаў гэта можа быць вельмі небяспечна. Ужо цяпер прагулачны цеплаход “Вольга Соламава”, які шмат год курсіруе па Нёмане, час ад часу не выходзіць у рэйс, а рэчышча ракі на суднаходных участках даводзіцца ўвесь час чысціць і паглыбляць. Нават моцны дождж, які прайшоў у чацвер у горадзе, на сітуацыю практычна не паўплываў: вада толькі ўзнялася з адзнакі 32 сантыметры да 37, піша kp.by

Гродзенская ГЭС, пабудаваная вышэй па цячэнні, цяпер працуе на мінімальных магутнасцях. Палепшыць сітуацыю змогуць моцныя і працяглыя дажджы, але яны пакуль толькі чакаюцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі