Узровень вады ў Нёмане ля Гродна трымаецца на небяспечна нізкай адзнацы

Неман / grodnoplustv.by
Неман / grodnoplustv.by

У населеных пунктах пад Гродна, якія размешчаны каля Нёмана, могуць узнікаць праблемы з водазабеспячэннем. Праз адсутнасць дажджоў упаў узровень вады ў рацэ, знізіліся запасы вільгаці ў глебе. Змяняецца і склад вады. Аб праблеме распавядае гродзенскі тэлеканал "Гродна-Плюс".

Узровень вады ў Нёмане "знаходзіцца на небяспечна нізкай адзнацы, якая выклікае цяжкасці ў працы рачнога транспарту", прыводзіць медыя словы гідролага філіяла "Гроднааблгідрамет" Святланы Бярэзінай. Узровень вады складае ўсяго 55 см. Пакуль рэзкага зніжэння ўзроўняў вады ў Нёмане і яго прытоках не назіраецца, кажа спецыяліст. Усё будзе залежаць ад умоў надвор'я. "Кароткатэрміновыя і кароткачасовыя дажджы не вырашаць праблему воднасці рэк. Папаўненне вадаёмаў і рост узроўняў будзе адбывацца толькі за кошт моцных і працяглых ападкаў", адзначыла Бярэзіна. Моцны дождж у Гродне абяцаюць у суботу, але потым зноў будуць альбо кароткачасовыя дажджы, альбо зусім без ападкаў.

Адзначым, што мінімум вады ў Нёмане быў зафіксаваны ў верасні 2015 года. Тады ўзровень вады складаў 11 сантыметраў. На рацэ месцамі нават агалілася дно і ўтварыліся астраўкі, парослыя травой.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі