Вы тут

"Узаемна" — 2 лютага музыкі адзначаць народзіны Каліноўскага

Афіша фэсту "Узаемна"

Адмысловым фэстам вырашылі адзначыць музыканты дзень народзінаў Кастуся Каліноўскага. Назву абралі адпаведную — "Узаемна". Узяць удзел у фэсце запрошаныя не толькі такія знаныя гурты, як "Дзецюкі", "Стары Ольса", Znich&Rutvica, "У нескладовае", зладзілі конкурс таксама для маладых гуртоў. Каб даць магчымасць пераможцам конкурсу выйсці на сцэну разам з "мэтрамі".

Чым адметны фэст "Узаемна" і якія цікавосткі чакаюць слухачоў? Навошта было ладзіць конкурс для маладых выканаўцаў і ці здолелі арганізатары пазбегнуць канфліктаў падчас вызначэння пераможцы?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць арганізатар фэсту "Узаемна" прадзюсар Віталь Супрановіч, музыка Алесь Таболіч, пераможца конкурсу гуртоў фэсту Ульяна з гурта Atesta.

Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі". Там жа задавайце нашым гасцям пытанні!

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.