Увечары ў суботу, 5 кастрычніка, не будзе працаваць станцыя "Пятроўшчына"

Увечары ў суботу, 5 кастрычніка, не будзе працаваць станцыя "Пятроўшчына"

Увечары ў суботу, 5 кастрычніка, не будзе працаваць станцыя метро "Пятроўшчына". Пра гэта паведамляе дзяржаўнае прадпрыемства "Сталічны транспарт і сувязь". 

Мінскія транспартнікі кампенсуюць нязручнасці зменамі ў руху наземнага транспарту. З 23:00 і да заканчэння працы тралейбусы №32 і аўтобусы №75 і №90 будуць рухацца па змененых трасах — праз станцыю метро "Міхалова".

Верагодна, "Пятроўшчыну" будуць рыхтаваць на канцэрту. Ён пройдзе на платформе з 2:00 да 3:30 ночы 6 кастрычніка. На станцыі метро выступіць Міжнародны камерны аркестр East-West Chamber Orchestra пад кіраваннем Расціслава Крымера. Месцы для гледачоў усталююць непасрэдна на пероне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі