"Усё адно не будзем столькі сядзець" — Францкевіч, якому прысудзілі 17 год

"Усё адно не будзем столькі сядзець" — Францкевіч, якому прысудзілі 17 год

Анархіст Аляксандр Францкевіч, якому прысудзілі 17 год пазбаўлення волі, не выключае, што ў калоніі яго чакае прэсінг — бесперапынныя ШІЗА і ПКТ. Аб гэтым ён распавёў маці падчас спаткання пасля суда, паведамляюць праваабаронцы. 

"Нічога, трымаемся, мы ж дзекабрысты і анархісты. Ведаю, што далей будзе цяжка, але абы вытрымала ягонае здароўе", — кажа Таццяна, маці Аляксандра. Паводле яе слоў, пасля двух гадоў зняволення сын выглядае нармальна, адзінае — з’явіліся чорныя кругі пад вачыма, "дый схуднеў ён трошкі". Спатканне доўжылася гадзіну. Абмеркавалі прысуд. Па словах Таццяны, сын "не сумуе і кажа: "Мама, якая розніца — 3 гады, 10, 15 ці 17 — усё адно не будзем столькі сядзець, не перажывай". Такая ўпэўненасць падтрымлівае і мяне: думала, буду там плакаць, але, дзякуй богу, вытрывала".

Францкевіч падзякаваў усім, хто піша яму лісты, хоць яны і не даходзяць. Ён атрымлівае только лісты ад маці. На спатканні, калі Таццяна пачала перадаваць прывітанні, прызнаўся, што выдатна разумее, што лістоў няма, не таму што яму не пішуць, а таму што іх проста не аддаюць. 

Таццяна таксама распавяла праваабаронцам пра затрыманні ў судзе над анархістамі. Яе сястру Наталлю, у прыватнасці,  затрымалі, калі яны разам пісалі заяву на спатканне з Аляксандрам. 

"У кабінет забеглі два ціхары і запыталіся ў Наташы: "Гэта вы хацелі пагутарыць з уладамі? Хадзем", — кажа Таццяна. Наста Лойка, якая у той момант стаяла побач, спытала, чаму Наталью затрымліваюць. Пасля гэтага затрымалі і яе. "Але нічога, усё гэта мы праходзілі ў 2010 годзе — пройдзем і цяпер", — кажа Таццяна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі