"Усякі праект, які стварае каштоўнасць, мае сэнс". Пра мэты партыі "Разам"

Для каго ствараецца партыя Віктара Бабарыкі і час гэта рабіць? Ці гатовы Еўрасаюз пачаць торг з уладамі Беларусі?
Для каго ствараецца партыя Віктара Бабарыкі і час гэта рабіць? Ці гатовы Еўрасаюз пачаць торг з уладамі Беларусі?

28 чэрвеня палітвязень, экс-кіраўнік Белгазпрамбанка Віктар Бабарыка, для якога пракурор папрасіў 15 гадоў пазбаўлення волі, выступіў з апошнім словам у судзе. Бабарыка заявіў, што не прызнае віны, і растлумачыў сваю пазіцыю тым, што не можа прызнацца ў злачынстве, якога не здзяйсняў.

Ці стала для паплечнікаў экс-банкіра патрабаванне 15 гадоў зняволення нечаканасцю? Каму і які знак падае беларускі рэжым гэтым судовым працэсам? Ці час цяпер для партыйнага будаўніцтва? У стрыме Еўрарадыё на гэтыя пытанні дае адказы каардынатар штаба Віктара Бабарыкі і аргкамітэта партыі "Разам" Іван Краўцоў.

Ці ёсць расійскі след у вылучэнні Бабарыкі ў прэзідэнты?

— Рашэнне вылучацца ў прэзідэнты Віктар Дзмітрыевіч прыняў асабіста. Знайсці ў гэтым уплыў Расіі спрабуюць з розных бакоў яшчэ з траўня 2020 года. Нейкія чаканні маглі быць пры наяўнасці канспіралагічнай схемы ўзгадненняў з Крамлём — але іх не было. Бабарыка часцей за астатніх кандыдатаў з'яўляўся ў расійскіх СМІ, таму што ён там больш зразумелы, прапрацаваўшы шмат гадоў у структуры, афіляванай з расійскай кампаніяй.

Для каго ствараецца партыя Бабарыкі і час гэта рабіць?

— Гэта ж не зусім партыя асабіста Віктара Бабарыкі: ён яе натхняльнік, але ў цэлым гэта партыя людзей, якія збіраюцца ў ёй працаваць. Цяпер шмат якія каманды і недурныя творчыя людзі заклапочаныя: які яшчэ від дзейнасці магчымы і будзе прыносіць вынік. Усякі праект, нацэлены на value creation, стварэнне каштоўнасці, мае сэнс.

Не трэба засяроджвацца на тым, што гэта называецца партыяй. Для работы ўсякай арганізацыі патрэбна юрыдычная рамка. Структурна гэта хутчэй аб'яднанне, рух. Гэта інструмент публічнай працы з грамадзянскай супольнасцю ў палітычнай сферы. Паўнавартаснай усякая партыя стане, калі партыі пачнуць праходзіць у парламент і атрымаюць права прымаць рашэнні.

Ці гатовы Еўрасаюз пачаць торг з уладамі Беларусі?

— ЕС як структура дзейнічае рацыянальна і заўсёды гатовы да любых варыянтаў. Для ўсіх нас, хто спрабуе дамагчыся рэальнага прагрэсу сітуацыі, уключэнне новых дзейных асоб — прагрэс. З пункту гледжання логікі кожная спроба ўладаў Беларусі выйсці на кантакт з апазіцыяй — у нейкім сэнсе прагрэс. Пакуль усё ідзе па сцэнары "чым горш, тым лепш" — гэта дарога ў тупік.

Цяпер стандартны сцэнар змяніўся. Я не ўяўляю, як выпускаць палітвязняў часткова, як вызначаць чарговасць іх выхаду. Гэта таксама стрэл улады сабе ў нагу: такая колькасць назапашаных праблем і пацярпелых людзей. Гэта не тое што добры аргумент для торгу ў гэтай перакуленай логіцы — хутчэй, гэта праблема прынцыпу. Тут пра торг ужо не можа ісці гаворкі.

Поўны запіс эфіру з Іванам Краўцовым глядзіце ніжэй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі