УСУ ўдарылі па Крымскім мосце
Крымскі мост / Sputnik
Украінскія войскі атакавалі Крымскі мост. Як паведаміў расійскі кіраўнік анэксаванага Крыма Сяргей Аксёнаў, рух па ім будзе абмежаваны прыкладна да сярэдзіны дня. Ён не ўдакладніў характар пашкоджанняў і маштаб наступстваў.
У Растоўскай вобласці Расіі ў выніку атакі беспілотнікаў пачаліся пажары на чатырох "вытворчых аб'ектах", заявіў губернатар рэгіёну Юрый Слюсар. Тэлеграм-канал "Астра" ўдакладняе, што пажары ўспыхнулі ў раёне, дзе размешчаныя нафтабаза "Флэш Энерджы" і газавая станцыя.