УСУ пацвердзілі вызваленне 5 населеных пунктаў каля Лімана

Сяргей Чараваты

УСУ пацвердзілі вызваленне 5 населеных пунктаў каля Лімана. Пра гэта заявіў прадстаўнік Усходняй групоўкі войскаў Сяргей Чараваты.

“Расійская групоўка ў раёне Лімана акружана. Населеныя пункты Ямпаль, Навасёлаўка, Шандрыгалава, Дробышава, Стаўкі - вызваленыя, там працягваюцца стабілізацыйныя мерапрыемствы”, — распавёў ён.

Паводле яго слоў, Ліман важны, таму што гэта чарговы крок да вызвалення Данбаса.

Інстытут вывучэння вайны (ISW) лічыць, што гэты горад можа быць вызвалены УСУ ў бліжэйшыя тры дні. Па дадзеных украінцаў, у Лімане засяроджана ад 2,5 да 5,5 тысяч расійскіх салдат.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.