Усталяваны памятны знак на месцы расстрэла ксяндза Фалькоўскага

Каля 15 год у Лідзе ішло змаганне паміж мясцовымі грамадскімі актывістамі і гарадскімі ўладамі за тое, каб увекавечыць памяць героя паўстання 1863 года ксяндза Адама Фалькоўскага.

Памятнае месца, дзе царскія ўлады забілі і пахавалі святара знаходзіцца зараз у гарадскім парку. Неаднаразова гэтая магіла была знішчаная ўладамі, і столькі ж разоў яе аднаўлялі людзі.

У гэтым годзе пры рэканструкцыя парка падчас падрыхтоўкі да «Дажынкаў» гэтую магілу чарговы раз разбурылі. Узнялася хваля грамадскага абурэння. Мясцовыя ўлады прынялі рашэнне афіцыйна ўвекавечыць памяць аб закатаваным героі паўстання 1863 года. Быў усталяваны памятны камень аб ксяндзу Адаму Фалькоўскаму, які вырабіў мясцовы скульптар Рычард Груша і асвяціў пробашч Фарнага касцёла Уладзімір Гуляй, паведамляе газета "Наша Ніва"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі