Усе закладнікі пакінулі будынак паліцыі, захоплены ў Ерэване

Усе закладнікі пакінулі будынак паліцыі, захоплены ў Ерэване

Апошнія закладнікі пакінулі будынак паліцыі ў Ерэване, які захапілі прадстаўнікі апазіцыйнай арганізацыі "Устаноўчы парламент". З будынка выйшлі доктар Нарайр Тэванян і медсястра Маліна Маргаран, піша kavkaz-uzel.eu.

Армянскія апазіцыянеры з 17 ліпеня трымаюцца ў захопленым паліцэйскім будынку ў Ерэване. Спярша там знаходзіліся таксама паліцыянты, узятыя ў закладнікі, але да 23 ліпеня яны былі вызваленыя. Пазней стала вядома, што ў будынку знаходзяцца медыкі, якія прыбылі для дапамогі захопнікам. Іх таксама паступова адпускалі на волю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі