Кіраўнік МЗС Арменіі сказаў Алейніку, што не паедзе ў Беларусь

Арарату Мірзаяну патэлефанавалі з Мінска

Арарату Мірзаяну патэлефанавалі з Мінска / verelq.am

Кіраўнік МЗС Арменіі Арарат Мірзаян не паедзе ў Беларусь і не будзе ўдзельнічаць у нарадзе кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў краін АДКБ. Пра гэта ён паведаміў у тэлефоннай размове кіраўніку МЗС Беларусі Сяргею Алейніку. Як паведамляе прэс-служба армянскага знешнепалітычнага ведамства, размова адбылася з ініцыятывы беларускага боку.

Пасяджэнні міністраў замежных спраў, міністраў абароны, сакратароў бяспекі краін АДКБ прызначаны на 22 лістапада. У РБ не паедзе і міністр абароны Арменіі. Яшчэ раней адмовіўся ехаць у Мінск прэм'ер-міністр Нікол Пашынян. Тыдзень таму яму патэлефанаваў Аляксандр Лукашэнка, але ўгаварыць яго прыехаць не змог. Пазней Пашынян патлумачыў, што вырашыў не ехаць у Беларусь "для таго, каб даць сабе і АДКБ час падумаць пра далейшыя планы".

Улады Арменіі маюць прэтэнзіі да АДКБ з-за таго, што не атрымалі ад арганізацыі дапамогу падчас канфлікту ў Нагорным Карабаху. Цяпер гэты рэгіён кантралюе Азербайджан. Арменія скарачае свой удзел у АДКБ, але пакуль не заяўляе пра свой сыход з яе.

Кіраўнік МЗС Арменіі сказаў Алейніку, што не паедзе ў Беларусь

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі