Усе на "Дастыш Фантастыш"!
У кінатэатрах Беларусі стартавала новая кінастужка ад Беларусьфільма.
Увесь прагрэсіўны Мінск прыйшоў паглядзець на новае кіно. Сярод прысутных былі заўважаны вядомыя кінакрытыкі, акцёры, музыкі, журналісты…
![](/files/styles/in_report/public/field/image/2010/04/2563/16830.jpeg)
![](/files/styles/in_report/public/field/image/2010/04/2563/16831.jpeg)
Выканаўца галоўнай ролі Аляксандр Казела
![](/files/styles/in_report/public/field/image/2010/04/2563/16832.jpeg)
Сяргей Пукст
![](/files/styles/in_report/public/field/image/2010/04/2563/16833.jpeg)
Юля Глушыцкая і акцёры Купалаўскага тэатра
![](/files/styles/in_report/public/field/image/2010/04/2563/16834.jpeg)
![](/files/styles/in_report/public/field/image/2010/04/2563/16835.jpeg)
Падчас прэзентацыі фільма на сцэну выйшлі ўсе яго стваральнікі на чале з галоўным рэжысёрам Аляксандрам Канановічам. Рэжысёр гаварыў мала, аднак паказаў прысутным небезвядомага прадстаўніка мінскай багемы Сяргея Патаранскага. Менавіта Патаранскі падаў ідэю назвы фільма, за што і атрымаў бутэльку “Джэка Дэніэлса” з рук Канановіча.
![](/files/styles/in_report/public/field/image/2010/04/2563/16836.jpeg)
![](/files/styles/in_report/public/field/image/2010/04/2563/16837.jpeg)
![](/files/styles/in_report/public/field/image/2010/04/2563/16838.jpeg)
Аляксандр Канановіч
![](/files/styles/in_report/public/field/image/2010/04/2563/16839.jpeg)
Сяргей Патаранскі просіць дазвалення прачытаць адзін верш
![](/files/styles/in_report/public/field/image/2010/04/2563/16840.jpeg)
Вядучыя прэзентацыі і ўдзельнікі фільма акцёры Алег Гарбуз і Анастасія Шпакоўская
Нагадаем, "Дастыш Фантастыш" – эксцэнтрычны трылер з элементамі вадэвіля.
Дарэчы, 23 красавіка ў “Рэактары” адбудзецца вялікая прэзентацыя саўндтрэку да фільма “Дастыш Фантастыш”. Сярод удзельнікаў – “Нака”, “Дзецідзяцей”, “У нескладовае”, “РСП” і “Крамбамбуля”.
![](/files/styles/in_report/public/field/image/2010/04/2563/16841.jpeg)
Анастасія Шпакоўская
P.S.: У скарбонцы Беларусьфільма няма яшчэ ТАКОГА! Адразу відаць, што кіно здымалі не старпёры альбо ідэалагічна правільныя людзі, а малады і крэатыўны рэжысёр, які жыве і працуе ў асноўным у Маскве. Будзем спадзявацца, што “Дастыш Фантастыш” – першы крок нашага кіно да сусветнага кінематографа. Фільм варты ўвагі!
![](/files/styles/in_report/public/field/image/2010/04/2563/16842.jpeg)
Алег Гарбуз
![](/files/styles/in_report/public/field/image/2010/04/2563/16843.jpeg)
Ногі вядучых
Еўрарадыё пра “Дастыш Фантастыш”:
Праблемы беларускага кінематографа прывялі да “Дастыш Фантастыш”
Музыкі вырашылі дапамагчы беларускаму кінематографу
![](/files/styles/in_report/public/field/image/2010/04/2563/16844.jpeg)