Усе 13 дронаў былі збітыя — Зяленскі пракаментаваў напад на Кіеў і вобласць

У Расіі іранскія дроны "Шахеды" перайменавалі ў "Герань" / скрыншот відэа
У Расіі іранскія дроны "Шахеды" перайменавалі ў "Герань" / скрыншот відэа

Гэтай раніцай расіяне атакавалі Украіну іранскімі дронамі-камікадзэ "Шахід". Асноўны ўдар прыйшоўся на Кіеў і Кіеўскую вобласць. Беспілотнікаў было 13, кажа прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. "Папярэдне ўсе 13 збітыя нашымі ўкраінскімі СПА", — адзначыў ён.

Рэжым паветранай трывогі ў рэгіёне працягваўся больш трох гадзін. Расіяне цэліліся "ў крытычную інфраструктуру вобласці і сталіцы", кажа кіраўнік Кіеўскай абласной ваеннай адміністрацыі Аляксей Кулеба. Паводле яго слоў, у цяперашні час службы прыступілі да выяўлення месцаў падзення збітых "Шахідаў". Вядома аб пашкоджанні некалькіх адміністрацыйных будынкаў і прыватнага дома ў пасёлку Вішнева.

З кастрычніка Расія ўжо неаднаразова наносіла ўдары па ўкраінскай энергетычнай інфраструктуры ракетамі і беспілотнікамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі