Ураган і залева абрынуліся на Брэст у суботу ўвечары (фота, відэа)

Вечарам у суботу на Брэст абрынулася магутная залева. Яна суправаджалася сапраўднай бурай.

Як піша сайт "Віртуальны Брэст", сіноптыкі паспелі папярэдзіць брэстаўчан пра небяспеку літаральна за дзве гадзіны да яе пачатку. Але ніхто не чакаў, што дождж і вецер набяруць такой сілы.

Тэмпература паветра за кароткі прамежак часу знізілася з +30 да 18 градусаў. Многія вуліцы адразу ж апынуліся падтопленыя, у некаторых месцах паваліліся дрэвы. У многіх месцах былі пашкоджаныя лініі электраперадач. Па звестках ратавальнікаў, паваленыя дрэвы пашкодзілі на Брэстчыне тры легкавыя аўтамабілі. Агулам ратавальнікі 16 разоў выязджала на прыборку дрэваў, якія зваліліся на праезную частку.

Як паведамляе сайт МНС, на базе адпачынку ў вёсцы Вялікія Косічы Брэсцкага раёна вецер сарваў навес на пляжы. Ад яго пацярпелі чатыры чалавекі — жанчыны 39, 37 і 35 гадоў, а таксама 29-гадовы мужчына. Усе яны шпіталізаваныя, адна — у цяжкім стане з політраўмай.  

Фота: virtualbrest.by і mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі