Ураган “Хавер” перашкодзіў поўнаму дэмантажу чыгуначнага моста ў Брэсце

“Штармавое папярэджанне паступіла. Таму работы аўтакранамі адмянілі. Можа, заўтра або паслязаўтра будзем здымаць бакавіны моста. Удзень наўрад ці, бо рух вялікі. На ноч могуць прызначыць”.



Поўны дэмантаж моста на ўездзе ў горад ад трасы М1 мае на ўвазе адключэнне тралейбуснай лініі і спыненне руху. Рух меў быць спынены 7 снежня а палове на першую гадзіну, але яго пакуль што проста абмежавалі, пакінуўшы па адной паласе ў кожны бок.



Чыгуначны мост быў часткай паўкальцавой абвадной чыгункі даўжынёй каля 15 км, якая была пабудаваная для перавозкі ваенных грузаў. Пасля распаду СССР ёй не знайшлі прымянення.  



Чыгунка была на Генеральным плане развіцця горада да 2030 года. Існаваў праект ператварыць яе ў гарадскую чыгунку па ўзоры берлінскай або ньюёркскай. Але ў 2011 годзе мясцовыя ўлады прынялі папраўку да Генплана, згодна з якой летась чыгунку пачалі разбіраць. Насып, месцамі вышынёй да 10 метраў, ужо амаль увесь звезены. Мост  цераз раку Мухавец пакінуць для праходу да лецішчаў, а гэты  мусіць быць дэмантаваны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі