Ураджэнец Беларусі купіў і вывозіць у Расію 28 БелАЗаў
![Ураджэнец Беларусі купіў і вывозіць у Расію 28 БелАЗаў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/mobile_high-59k.jpg.webp?itok=l-8dF59v)
Ураджэнец Беларусі, вядомы расійскі бізнесмен 44-гадовы Андрэй Мельнічэнка купіў і вывозіць у Расію 28 БелАЗаў. З 2013 года ён з'яўляецца асноўным акцыянерам ААТ "СУЭК" (найбуйнейшы вытворца вугалю ў РФ), якое і заключыла згаданую здзелку. Як інфармуе прэс-служба, БелАЗы атрымаюць прадпрыемствы ў пяці рэгіёнах Расіі. Іх адпраўляюць з Жодзіна па чыгунцы ў разабраным выглядзе на спецыяльных платформах. Адну адзінку адправілі ў Хакасію (130-тонны самазвал), тры — у Хабараўскі край (220-тонныя). У бягучым месяцы ў Расію адправяць яшчэ 14 БелАЗаў, у студзені-лютым 2017-га — яшчэ 10.
Мельнічэнка нарадзіўся ў Гомелі. Ён уваходзіць у першую дваццатку самых заможных расійскіх бізнесменаў. Мяркуецца, што ў яго на сённяшні дзень больш за 8 млрд долараў.
![Ураджэнец Беларусі купіў і вывозіць у Расію 28 БелАЗаў](/sites/default/files/paragraphs/image/belazkrasavecgotov1.jpg)