Урад: падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона завяршыцца да 1 кастрычніка
![Урад: падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона завяршыцца да 1 кастрычніка](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000022_151262_big.jpg.webp?itok=hDFcsG-n)
Падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона ў Беларусі завяршыцца да 1 кастрычніка. Пра гэта на сённяшняй нарадзе ў прэм'ер-міністра заявіў намеснік міністра эканомікі Аляксандр Ярашэнка (на здымку зверху). Паводле яго слоў, на 15 верасня было зарэгістравана амаль 20 тысяч пашпартоў гатоўнасці спажыўцоў (72% ад агульнай колькасці) і амаль 8 тысяч пашпартоў гатоўнасці цеплакрыніц (62,5%). У Гомельскай вобласці ўжо практычна ўсё падрыхтаванае да ацяпляльнага сезону, паведамляе БЕЛТА.
У краіне створаныя неабходныя запасы паліва, прычым з перавышэннем задання.
Прэм'ер Андрэй Кабякоў запатрабаваў улічыць недахопы мінулых гадоў, якія выяўляліся падчас падрыхтоўкі да ацяпляльных сезонаў. Ён адзначыў, што некаторыя недахопы ёсць і сёлета, і яны паўтараюцца штогод. І гэта трэба пераадолець, сказаў Кабякоў.
Фота: БЕЛТА
![Урад: падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона завяршыцца да 1 кастрычніка](/sites/default/files/paragraphs/image/000022227466big.jpg)