Урад і дзяржкантроль сёння праінфармуюць Лукашэнку пра сітуацыю з цэнамі

Урад і дзяржкантроль сёння праінфармуюць Лукашэнку пра сітуацыю з цэнамі

У сераду, 9 верасня, Аляксандр Лукашэнка заслухае даклад урада і Камітэта дзяржкантролю пра сітуацыю на спажывецкім рынку. Пра гэта кіраўнік дзяржавы паведаміў напярэдадні падчас сустрэчы са старшынёй праўлення Нацбанка Паўлам Калаўрам.

Лукашэнка: "Камітэт дзяржкантролю, урад... будзе даклад па сітуацыі на спажывецкім рынку. Гэта людзей найбольш хвалюе, цэны, рост цэнаў. Я хачу паглядзець, упрост да раскладу па асобных таварах, наколькі ў нас выраслі цэны, ці крытычны гэты рост. Гэта вельмі важна".

Лукашэнка нагадаў, што даваў даручэнне ўраду ўважліва адсочваць цэны на спажывецкім рынку. Для таго, каб можна было "адміністрацыйна ўздзейнічаць на інфляцыю".

Фота: УНІАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі