Урад Ганконга раздасць 500 тысяч бясплатных авіябілетаў

Турысты робяць фота ў Ганконгу / Reuters
Турысты робяць фота ў Ганконгу / Reuters

Урад Ганконга абвясціў аб розыгрышы паўмільёна бясплатных авіябілетаў. Гэта робіцца, каб прыцягнуць турыстаў. Падчас пандэміі ў Ганконгу дзейнічалі строгія каранавірусныя абмежаванні. У выніку да 2022 года колькасць турыстаў скарацілася да 100 тысяч, хоць да пандэміі горад наведвалі каля 30 мільёнаў чалавек у год. У 2018 годзе Ганконг узначальваў рэйтынг самых папулярных турыстычных напрамкаў.

Квіткі размяркуюць паміж трыма авіякампаніямі Cathay Pacific, HK Express і Hongkong Airlines. Для ўсіх жадаючых акцыя будзе адкрыта з мая. У сакавіку і красавіку выйграць бясплатныя авіябілеты змогуць жыхары Паўднёва-усходняй Азіі і мацерыковага Кітая.

Паўдзельнічаць у розыгрышы можна будзе на сайце аэрапорта Ганконга.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі