Урачыста адкрылі помнік дырыжору Фінбергу, у надпісе ёсць памылка
![Імя напісалі з памылкай / Кадр з відэа АНТ](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-09/ont.jpg.webp?itok=mN9Wvhg6)
Імя напісалі з памылкай / Кадр з відэа АНТ
На Усходніх могілках Мінска адкрылі помнік народнаму артысту Беларусі, дырыжору, прафесару Міхаілу Фінбергу (1947 — 2021). Аднак у беларускамоўным надпісе заўважылі арфаграфічную памылку: імя нябожчыка напісана як "Михаіл", а не "Міхаіл". І ніхто з адказных чыноўнікаў гэтага не заўважыў.
Падобныя памылкі на разнастайных помніках у цяперашняй Беларусі нярэдкія.
![Урачыста адкрылі помнік дырыжору Фінбергу, у надпісе ёсць памылка](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/777_13.jpg.webp?itok=4UwcHui2)
t.me/radiokultura/
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.